Спынены крымінальны пераслед кіраўніка штаба Саннікава Уладзіміра Кобеца

На хатні адрас Уладзіміра Кобеца прыйшлі дзве афіцыйныя паперы з міліцыі. "У першым лісьце знаходзіцца паведамленне аб спыненні крымінальнага пераследу. У другім — што знятае часовае абмежаванне на права грамадзяніна выяжджаць за межы Беларусі", — паведаміў Уладзімір Кобец.

Уладзімір Кобец быў кіраўніком выбарчага штабу экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Пасля выбараў Уладзіміра Кобеца арыштавалі і больш за месяц трымалі ў следчым ізалятары КДБ паводле падазрэнняў ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня.