Працоўнікі МУС хочуць “пагаварыць” з магілёўскімі актывістамі

Вядома прынамсі пра два такія запрашэнні на размову. Па тэлефоне іх атрымалі актыўны карыстальнік сацыяльных сетак Антон Іваноў і актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Томас Якавіцкі.

У абодвух выпадках людзі, якія званілі па тэлефоне, не прадстаўляліся, аднак настойліва прасілі прыйсці на размову ў мясцовае ўпраўленне КДБ. Тэма размовы таксама не называлася.

Афіцыйных позваў хлопцы не атрымлівалі, таму і праігнаравалі запрашэнні.

Нагадаем, што на 14 верасня ініцыятары “маўклівых рэвалюцый” прызначылі чарговую акцыю. Магчыма, інтарэс КДБ звязаны менавіта з гэтай датай.