У Варшаве ўшанавалі памяць нарачонай Каліноўскага (фота)
4 верасня ў Варшаве прайшло ўшанаванне памяці Марыі Ямант, нарачонай Кастуся Каліноўскага.
Напярэдадні, 3 верасня, споўнілася 103 гады з моманту яе смерці. Каля 30 чалавек сабраліся на Паванзкоўскіх могілках польскай сталіцы, дзе пахаваная Марыя. Арганізатарам мерапрыемства выступіла “Беларуская Нацыянальная Памяць”.
Перад прысутнымі выступіў старшыня БНП Анатоль Міхнавец. Ён расказаў пра гісторыю знаходкі магілы і жыццёвы шлях самой Ямант. Пасля малітвы ўдзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічы на магіле. На заканчэнне ўсе накіраваліся на невялікую экскурсію па магілах вядомых людзей, жыццё якіх было звязана з Беларуссю.