Ініцыятыва “ВАРТА” адкрытая для новых людзей і ідэй (ФОТА)

5 верасня адбылася прэзентацыя Моладзевай жаночай грамадзянскай ініцыятывы “ВАРТА” для яе новых сяброў.

Ініцыятыва пачала дзейнасць ў чэрвені гэтага года як адказ на рэзкае абвастрэнне грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і грубае парушэнне правоў і свабод чалавека пасля правядзення Выбараў-2010. “ВАРТА” была створана з мэтай прыцягнуць маладых жанчын да ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны.

Дзейнасць ініцыятывы закранае такія сферы жыцця як дабрачыннасць, экалогія і здаровы лад жыцця, культура, адукацыя, а таксама накіравана на вырашэнне праблем палітычнага становішча ў дзяржаве і дыскрымінацыі жанчын. З прыходам новых сяброў ініцыятывы кола інтарэсаў будзе пашырацца. Таксама плануецца прыцягненне да працы дзяўчын ды жонак палітвязняў.

На ліку “ВАРТЫ” ўжо ёсць некалькі акцый, якія выклікалі цікавацсь у СМІ, і ўжо зараз запланаваны шэраг сацыяльных і інфармацыйных кампаній, якія стануць пастаяннымі.

Падчас сустрэчы актывістак “ВАРТЫ” абмяркоўваліся як бягучыя справы, так і будучыя акцыі. Напрыклад, “Дзень баршчу”, які задуманы як рэакцыя на дыскрымінацыйнае выказванне Л. Ярмошынай, кампанія прапаганды здаровага ладу жыцця “Жанчыны руляць”, “Танцы на палянцы” у падтрымку забароненых музычных гуртоў і выканаўцаў і інш. Падрабязнасці іх правядзення будуць паведамляцца пазней.

У хуткім часе з’явіцца блог “ВАРТЫ”, дзе будуць публікавацца анонсы падзей, справаздачы і іншыя матэрыялы аб дзейнасці арганізацыі.

Ініцыятыва “ВАРТА” адкрытая для новых людзей і ідэй!

ДАЛУЧАЙСЯ!

e-mail: [email protected]
skype: varta_2011