Фільм “Выбар Саннікава”

Гэты фільм з'яўляецца спробай зразумець ахвярнасць чалавека, мужа і бацькі, які свядома выступіў супраць дыктатара.

Чаму Саннікаў вырашыў прыняць удзел у выбарах, ведаючы, што яны будуць сфальсіфікаваныя на карысць Лукашэнкі? Ці ўсведамляў ён, што можа трапіць ў вязніцу ці нават фізічна знішчаны? Ці разумеў, што дыктатар будзе помсціць яму і яго сям’і? Ці варта было ісці на такія ахвяры?

сцэнар і рэжысура Андрэй Кісель і Вячаслаў Ракіцкі, 2011 г., Беларусь