Віктар Івашкевіч: Да Народнага схода гатовыя

Ён пройдзе 8 кастрычніка (субота) амаль у 30 гарадах краіны.

Віктар Івашкевіч, адзін з арганізатараў, адзначае, што з падрыхтоўкай да сходу «ўсё ідзе нармальна». Інфармацыя ў значнай ступені ўжо распаўсюджана. Гэтымі днямі ініцыятары накіроўваюць запрашэнні прыняць удзел у сходзе прадстаўнікам улады, каб «яны выступілі перад людзьмі». Адказаў, праўда, не было. Толькі ў Магілёве галоўны ідэолаг папярэдзіў, каб гэта сапраўды быў сход, а не мітынг.

Івашкевіч не выключае, што ўлады будуць «паскудзіць». Паводле ягонай інфармацыі, «улады не атрымалі канкрэтных ўказанняў адносна сваіх паводзінаў».

Нібыта і масавых рэпрэсій не будзе, але не будуць і падтрымліваць. Кіруюцца хутчэй прынцыпам: «так» і «не» не гаварыць.

Па словах Віктара, пры падрыхтоўцы да Народнага схода на яго арганізатараў не было нейкага надзвычайнага ціску. Ён называе толькі інцыдэнт з біццём шыбаў у мінскім офісе Беларускага прафсаюза работнікаў РЭП (аднаго з арганізатараў схода). Асобныя рэпрэсіі зведалі валанцёры ў рэгіёнах.

У той жа час, па інфармацыі Івашкевіча, на прадпрыемствах ідэалагічныя работнікі страшаць людзей тым, што на сходзе будзе весціся відэаздымка.

Адсутнасць масавых рэпрэсій Віктар звязана з тым, што арганізатары выбралі такую форму сходу, з якой цяжка паспрачацца.

У Мінску Народны сход пройдзе ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор а 13.00. Ніякіх агульных шэсцяў не плануецца. З месцамі правядзення схода ў іншых 28 гарадах можна пазнаёміцца тут. Сярод галоўных патрабаванняў: спыненне росту цэнаў, павышэнне заробкаў і пенсій, рассакрэчванне прэзідэнцкага фонду.

Цікава, што за тыдзень да сходу Аляксандр Лукашэнка абвесціў пра павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 28%. Гэтае першае за год павышэнне зарплат пасля месяцаў шалёнага росту цэнаў можна лічыць першым дасягнененем Народнага сходу. Можна меркаваць, што эфект ад сходу будзе залежаць ад яго шматлюднасці.