Затрымалі ўдзельніцу акцыі салідарнасці

Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Юлію Сцяпанаву забралі супрацоўнікі транспартнай міліцыі.

Пра затрыманне паведаміла маці Юліі. Па словах жанчыны, дачка патэлефанавала, калі яе забіралі з кватэры. Спробы звязацца з міліцыяй пакуль безвыніковыя.

Юлія Сцяпанава брала ўдзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску. Адсутнічае сувязь і з некаторымі іншымі актывістамі “Еўрапейскай Беларусі”, якія планавалі прыйсці на акцыю.