У Варшаве паказалі, як Лукашэнка “перамог на выбарах” (ФОТА)
![](https://europeanbelarus.org/app/uploads/2011/11/66529-360x270.jpg)
Увечары 4 лістапада каля станцыі метро Centrum у Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў.
![](http://euroradio.fm/files/imagecache/in_report/66529.jpg)
У межах акцыі было паказана некалькі фільмаў аб прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі і аб разгоне акцыі пратэсту ў дзень выбараў. Тым мінакам, якія цікавіліся фільмамі і спыняліся, каб іх паглядзець, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Звяз для дэмакратыі ў Беларусі”. Як распавёў Еўрарадыё прадстаўнік арганізацыі Анатоль Міхнавец, паказ фільмаў пра Беларусь у шматлюдных месцах польскай сталіцы будзе працягвацца і надалей. Арганізацыя будзе агітаваць жыхароў Варшавы пісаць лісты падтрымкі беларускім палітвязням і пісаць лісты абурэння з
патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў беларускую амбасаду ў Варшаве.
![](http://euroradio.fm/files/66532.jpg)
![](http://euroradio.fm/files/66535.jpg)
![](http://euroradio.fm/files/66538.jpg)
![](http://euroradio.fm/files/66541.jpg)
![](http://euroradio.fm/files/66544.jpg)
![](http://euroradio.fm/files/66547.jpg)