У Кракаве прайшлі дні салідарнасці з Беларуссю (фота)

У Кракаве ў гадавіну падаўлення леташніх мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў прайшлі дні салідарнасці з Беларуссю.

Як паведамляе сайт “Беларускі Дом ў Варшаве” Belarus Kolektiv Project сумесна з беларускімі і польскімі студэнтамі ў нядзелю 18 снежня ў цэнтры Кракава на пераносных сценах намалявалі графіці, якія высмейваюць рэжым Лукашэнкі. Маляванне графіці адбывалася пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака Дарыюша Пачкоўскага (Dariusz Paczkowski). За дзень да гэтага мастак правёў майстар-клас у адным з дамоў культуры, на якім падзяліўся сакрэтамі майстэрства вулічнага мастацтва. Удзельнікі заняткаў самастойна падрыхтавалі трафарэты для выканання малюнкаў. У гэты ж дзень яны размалявалі сцяну на адной з вуліц Кракава.

Праект арганізавала крэатыўнае агенцтва Castle Media (Кракаў).

У панядзелак 19 снежня ў павільёне Выспянскага адбудзецца паказ фільма «Беларуская мара», пасля якога запланавана дыскусія з удзелам Валянціна Лазарэнкава, праваабаронца з Брэста, Магдалены Мікалайчык (Magdalena Mikołajczyk), выкладчыка Кракаўскага Педагагічнага універсітэта, а таксама беларускіх студэнтаў.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве быў запрошаны каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Лемеш, непасрэдны ўдзельнік падзеяў 19 сьнежня 2010 Уладзімір быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, адбыў десятисуточный арышт пасьля разгону мірнай акцыі і праходзіў сьведкам па так званай справе аб “масавых беспарадках “.

фота – Ганна Любакова