Прыйшоў час пазбавіцца дыктатуры!
Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" віншуе беларусаў ва ўсім свеце з галоўным святам нашай дзяржавы – Днём Волі!
25 сакавіка 1918 году, ва ўмовах вайны і акупацыі, лепшыя сыны беларускага народа абвесцілі ўсяму сьвету, што адгэтуль Беларусь ёсць незалежнай і вольнай дзяржавай.
Сотні тысяч беларускіх патрыётаў, уключна з раскіданымі па франтах першай сусветнай вайны беларускімі жаўнерамі, ахвяруючы жыцьцём, уключыліся ў адбудову сваёй краіны – Беларускай Народнай Рэспублікі.
Бальшавікі і фашысты патапілі нашу краіну ў крыві, здзекваліся з нашага народу, але былі перакананыя, што будуюць свае сыстэмы назаўжды. Адны і другія сканалі, а мара пра беларускую Незалежнасьць засталася жывой.
У 1991 годзе дэпутаты апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце на чале з Зянонам Пазьняком, будучы ў абсалютнай меншасці, дамагліся прыняцця заканадаўчых актаў, якія аднавілі Незалежнасць Беларусі, а бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” зноў сталі дзяржаўнымі сымваламі краіны.
Але Беларусь напаткала новая бяда – Аляксандр Лукашэнка – сабачая коьць, схаваная пад чалавечым абліччам – разам са сваімі бандытамі захапіў уладу ў нашым доме, забівае і катуе лепшых сыноў і дачок Беларусі. 18’ць год гэты нелюдзь зьдзекуецца з нашай мовы, гісторыі і культуры, гандлюе беларусамі і іх свабодай, як звычайны тэрарыст.
У турмах лукашэнкаўскай хунты пакутуюць беларускія патрыёты, якія прысьвяцілі сябе змаганню за свабоду і незалежнасць нашага краю.
Назавем іх пайменна: Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Зьміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў, Мікалай Аўтуховіч, Сяргей Каваленка, Павал Севярынец. Іншых трымаюць за закладнікаў, забараняючы пакідаць межы краіны.
Авантурная палітыка Лукашэнкі прывяла Беларусь – краіну, якая ня мае і ня мела тэрытарыяльных, нацыянальных ці міжканфэсійных праблем – да глыбокага канфлікту з усімі суседзямі.
Прыйшоў час пазбавіцца дыктатуры! Рэжым здрадніка Лукашэнкі мусіць быць зліквідаваны любым чынам! Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым большь у нас будзе часу, каб аднавіць пазыцыі ў рэгіёне, нармалізаваць адносіны з усімі суседзямі, адмяніць візавы рэжым і, нарэшце, зажыць па-людску ў сваім уласным доме.
Са Святам 25 Сакавіка!
Жыве Беларусь!