У Гомелі прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Сёння, 24 траўня, у Гомелі актывісты БХД і Еўрапейскай Беларусі правялі акцыю Салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

Актывістамі былі расклеены партрэты палітвязняў Паўла Севярынца, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і Алеся Бяляцкага каля
пад’ездаў жылых дамоў.

Акцыя прайшла без затрыманняў.