Вольная Беларусь – лепшая памяць аб змагарах за яе
Галоўная наша мэта - стварыць той адзіны помнік Каліноўскаму, які яму павінен быць.
Ну што, пра пахаванне Каліноўскага ўсе усё сказалі? Ну і я тады пару словаў устаўлю.
Галоўная наша мэта – стварыць той адзіны помнік Каліноўскаму, які яму павінен быць. Гэты помнік – Незалежная беларуская дзяржава. Зараз яго няма і, калі мы будзем бавіць час пустымі спрэчкамі, нават падмурак пад яго, закладзены нашымі папярэднікамі, будзе разбураны.
8 снежня Лукашэнка ізноў збіраецца гандляваць нашай радзімай, як і 25 год запар. Калі мы яму гэта дазволім, гэта будзе нашмат большай крыўдай для змагара за нашае існаванне, як вольнай краіны, чым любыя пагосты, што літоўскія, што нашыя.
А пакуль мы змагаемся адно з адным, мы толькі цешым спрадвечнага ворага, што вострыць іклы на нашу радзіму, каб паглынуць яе канчаткова. Сапраўды вольная і незалежная Беларусь – лепшы помнік змагарам за яе. Дзеля гэтага трэба ствараць і бараніць яе зараз і разам. Астатняе з часам дадасца.
Максім Вінярскі