Беларусы Вашынгтона правялі акцыю ў падтрымку суайчыннiкам

Нягледзячы на пранізлівы вецер і праліўны дождж беларусы прашпацыравалі перад Капітоліем.

Дажджлівым травеньскім днём Сцяг зрабіў прыпынак у Вашынгтоне ДзіСі. Беларусаў сталiцы ЗША не пужае надвор’е i яны часта выходзяць да галоўнай заканатворчай установы, адной̆ з найдэмакратычных краiн свету, каб паказаць сенатарам и кангрэсменам ЗША пазiцыю шчырых беларусаў, паведамляе Instagram b4bjourney.

Наш Сцяг далучыўся да мерапрыемства салiдарнасцi, выказаў i быў ўдзячны пабачыць падтрымку ад расейскага i лiтоўскага сцягоў, разам са шматлiкiмi бел-чырвона-белымi калегамi.

Беларусы Вашынгтона з вялікай радасцю прынялі эстафету БЧБ! Нягледзячы на пранізлівы вецер і праліўны дождж, наш бел-чырвона- белы Сцяг годна прашпацыраваў перад Капітоліем!

«Змагайся і стань вольным, беларускі народ» Я. Купала.
У добры шлях падарожжа БЧБ!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *