Бел-чырвона-белы сцяг узнялі каля мэрыі Філадэльфіі

Кіраўніцтва горада прыняла рэзалюцыю, якая абвясціла 25 сакавіка Днём беларускай спадчыны.

Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі i грамадскі цэнтр “Belarus Freedom — Philadelphia” арганізавалі цырымонію ўрачыстага ўзняцця бел-чырвона-белага сцяга ў 104-ю гадавіну Дня Волі пры падтрымцы прадстаўнікоў Рады г. Філадэльфія (Council of the City of Philadelphia).

З прамовамі выступілі дэпутат гарадской рады Дэвід О (David Oh), прадстаўніца гарадской адміністрацыі Шэйла Хэс (Sheila Hess), ганаровыя консулы Украіны, Літвы і Польшчы, а таксама прадстаўніца габрэйскай супольнасці. На імпрэзу прыляцелi беларусы з дзесяці штатаў. Рада горада Філадэльфія прыняла рэзалюцыю, якая абвясціла 25 сакавіка Днём беларускай спадчыны.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *