Беларусы разам з украінцамі адзначылі ў Беластоку Дзень незалежнасці Украіны

Акцыя прайшла на Рынку Касцюшкі.

У цэнтры Беластока, на Рынку Касцюшкі прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня незалежнасці Украіны.

Такім чынам украінцы ды беларусы сумесна пад нацыянальнымі жоўта-блакітнымі ды бел-чырвона-белымі сцягамі адзначылі 31-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Украіны.

Арганізатар акцыі, прадстаўнік украінскай дыяспары ў Беластоку Антон Галавач рассказаў падрабязнасці «Радыё Рацыя»:

– Сёння 31-гадавіна Дня незалежнасці Украіны, якая не святкуецца сёлета, а ідзе барацьба.

– Чаму вы вырашылі зладзіць гэтую акцыю сумесна з беларусамі?

– Па-першае, беларусы дапамагаюць, па-другое, яны ва Украіне ваююць і гінуць там. На наступны дзень пасля надання незалежнасці Украіне, 25 жніўня ў Менску была падпісаная Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.

А 18-й гадзіне на Рынку Касцюшкі пачалося святкаванне Дня Незалежнасці Украіны. Каля 150 чалавек удзельнічалі у акцыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *