Яўген Афнагель: У Беларусі застаецца рэвалюцыйная сітуацыя
Размова з чалавекам, які тры гады адсядзеў у «крытцы», але не хоча выглядаць ахвярай.
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» і ўдзельнік апазіцыйнага аб’яднання «Зубр» Яўген Афнагель даў інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна».
Былы палітвязень распавёў пра тое, як бараніць сябе ў турме, як Статкевіч зламаў сцэнар Лукашэнкі, як ахоўнікі ў турме казалі «Жыве Беларусь!», як гэта – жыць у падполлі і чаму яго затрымлівалі каля 100 разоў.
Асобная частка пра пратэст-2020: чаму трэба было бараніць сваіх лідараў (Бабарыку і Ціханоўскага) і чаго не хапіла для перамогі (у Афнагеля ёсць кароткі адказ).
Размова з чалавекам, які тры гады адсядзеў у «крытцы», але не хоча выглядаць ахвярай. Моцная прамова пра свабоду і будучыню Беларусі прыкладаецца.
