Сяргей Міхалок зьвярнуўся да палітвязьняў

“Старажытныя людзі гаварылі: “Пакуль дыхаю, спадзяюся” (Dum spiro, spero), а таксама “Жыцьцё бяз волі — нішто”( Vita sine libertate, nihil). Прывітаньне вам усім! Трымайцеся!”, — сказаў у эксклюзіўным інтэрвію для праграмы “Свабода ў турмах”, якая выйдзе ў эфір у панядзелак 4 ліпеня, кіраўнік гурту “Ляпіс Трубяцкой” Сяргей Міхалок.