Тэлеканал ARTE: Лукашэнка жорстке разганяе акцыі апазіцыі(відэа)
Франка-нямецкі тэлеканал ARTE зняў сюжэт, прысвечаны Дням беларускай салідарнасці, якія адбываюцца ў 16-ты дзень кожнага месяца. Па меркаванні журналістаў, Беларусь застаецца апошняй дыктатурай у Еўропе, дзе апазіцыянераў кідаюць у турмы.
Пераклад:
Краіна, якую міністр замежных справаў ЗША Кандаліза Райс назвала апошняй дыктатурай Еўропы, краіна, дзе апазіцыянераў кідаюць у турмы, краіна пад дэспатычнай уладай, якая сцвярджаецца на асабістым меркаванні прэзідэнта. Гаворка ідзе пра Беларусь і яе кіраўніка, Аляксандра Лукашэнку.
Краіны Еўразвязу будуюць адносіны з Беларуссю па геаграфічнаму прынцыпу, больш таго яны значна паслабілі эканамічныя санкцыі, накладзеныя на краіну. Гэта рашэнне незразумелае многім, таму што Лукашэнка па-ранейшаму жорстка разганяе акцыі апазіцыі кожны месяц. Мое калегі паехалі туды, каб усе ўбачыць.
Гэтыя спецагенты пунктуальны, як і кожны месяц 16 чысла. А гэтыя маніфестанты ўспамінаюць падзеі 16.09.1999, знікненне апанентаў рэжыму. З таго часу 16 чысла кожнага месяцу – гэта дзень Салідарнасці з палітвязнямі. Акцыя праходзіць прама пад вокнамі палаца прэзідэнта. Сёння, 16 лістапада, улады змянілі тактыку ў параўнанні з мінулай акцыяй. На плакатах фота апанентаў дыктатуры, некаторыя з іх зніклі, некаторыя трапілі пад рэпрэсіі Лукашэнка.
Яўген Афнагель: “Мы тут, каб нагадаць нашым суграмадзянам пра ахвяраў рэпрэсій. Нельга забываць, што ў Беларусь ёсць палітвязні. Сёння ў Брусэлі разглядаецца пытанне пра адмену санкцыяў супраць рэжыму, таму сёння мы звяртаемя і да еўрапейскіх уладаў, рэпрэсіі працягваюцаа, таму мы супраць адмены санкцыяў”.
На дадзены момант спецслужбы дазваляюць здыманне акцыі на відэа, але гэта толькі на дадзены момант. У мінулы раз, 16 кастрычніка, акцыя была разогнаная за 5 хвілін, і, як сумны вынік 22 затрыманных і немагчымасць журналістам здымаць акцыю. 16 верасня затрыманых было яшчэ больш -35 чалавек.
Перад тым, як пайсці на Кастрычніцкую плошчу, мы завітаем да Паліны і Яўгена Афнагеляў, гэтыя 2 актывісты нядаўна ажаніліся. Яны ўжо не раз былі арыштаваныя. Перад тым, як выйсці яны старанна рыхтуюцца, бо ня выключана, што правядуць ноч у турме без абагравання і ежы. Паліна заўсёды бярэ з сабой на акцыю лекі і прадметы асабістай гігіены.
Яўген Афнагель: “Акцыі ў Дзень салідарнасці працягваюцца штомесяц ужо 4 гады. Зразумела, што не ўсе гатовыя выйсці на Кастрычніцкую плошчу, таму формы падтрымкі палітвязняў розныя, напрыклад, некаторыя жыхары Мінску 16 га чысла запальваюць свечкі ў вокнах у знак салідарнасці.
Увесь гэты час рэпрэсіі супраць апаззіцыі не спыняюцца, некаторыя палітвязні былі вызвалены, але на іх месцы з’явіліся іншыя.
Паліна Кур’яновіч: “Першы раз я патрапіла за краты ў студзені мінулага году і з таго часу агулам правяла ў турме 30 дзен. Я ведаю, як гэта важна, калі людзі, якія на свабодзе, не забываюць тых, хто знаходзіцца за кратамі”.
Аляксандр Лукашэнка правіць ужо 15 год, каб заставацца пры ўладзе, ен адначасова заігрывае з Еўропай і са сваім рускім братам. Доўгі час Еўропа закрывала на гэта вочы, давала крэдэты і фінансавала рэжым Лукашэнкі. Нажаль эканамічны крызіс у краіне паглыбляецца ўсе больш і амап дзейнічае з большым гвалтам.
У гэтай клініке працуе Вольга Завадская , чый сын быў персанальным аператарам прэзідэнта, ен знік 9 год таму.
Вольга Завадская: “Я рэгулярна пісала ў пракуратуру, але дакладнага адказу не атрымоўвала. А Лукашэнка працягвае рабіць выгляд, што ўсе добра ў нашай краіне. Нажаль, акцыі апазіцыі не паслядоўныя, шмат людзей лічыць, што ўсе аднолькавае”.
І ў гэты раз дэманстранты таксама ўзгадваюць Дзмітрыя Завадскага. Ніякага гвалту сення няма. Спецслужбы не перашкаджаюць фатаграфаваць, таксама няма арыштаваных і збітых.
Яўген Афнагель: Улады разумеюць, што зараз вырашаецца пытанне па санкцыям супраць Лукашэнкі і некаторых яго чыноўнікаў. Яны таксама выдатна ведаюць тое, што наша краіна мае знешнюю пазыку больш за 20 міл’ярдаў долараў. Сёння гэта было галоўным аргументам на нашу карысць.
Брусель прыняў рашэнне часткова прыаць санкцыі, і так апошні дыктатар будзе ездзіць у Еўропу,
Тым часам Паліна І Яўген зноў выйдуць на плошчу 16 снежня дзеля Салідарнасці.
пераклад “Еўрапейская Беларусь”