Віктар Івашкевіч: Лукашэнка пачынае палітычную гульню паміж Еўропай і Расеяй

“Гэта сьведчыць пра наступ новага пэрыяду гандлю рэжыму Лукашэнкі з Расеяй і Эўропай на прадмет нейкіх эканамічных прэфэрэнцыяў”, - заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ адзін з заснавальнікаў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Віктар Івашкевіч, камэнтуючы вызваленьне Артура Фінькевіча.

“Для таго, каб дыялёг з Эўропай пачаўся, трэба выконваць тое мінімальнае ці безумоўнае патрабаваньне, якое выстаўляецца – вызваленьне палітвязьняў. Таму гэта мера вымушаная. З аднаго боку, гэта сьведчыць пра тое, што ўлады мусяць гэта рабіць, значыць не такое ў іх трывалае становішча. А па другое, магчыма, ёсьць нейкая эвалюцыя ў Беларусі. Хаця гэта робіцца, я перакананы, не ў зьвязку са шчырай пазыцыяй уладаў, а менавіта ў сувязі з гандлем, зьнешнепалітычнымі маніпуляцыямі, палітычнай гульнёй паміж Эўропай і Расеяй”, – заявіў “Радыё Свабода” Віктар Івашкевіч.