В Минске потребовали свободы политзаключенным

Акции с требованием освободить политических узников провели 20 апреля активисты гражданской кампании “Европейская Беларусь” в Октябрьском и Московском районах Минска.

Некалькі групаў маладых людзей правялі пікеты каля Медыцынскага Універсітэту, гіпермаркету “ProStore”, на ажыўленым перакрыжаванні вуліц Ясеніна і Касманаўтаў, каля станцыі метро “Інстытут Культуры”, гасцініцы “Спутнік”, на плошчы Казінца і каля Мінскага каледжу мастацтваў.

“Зараз за кратамі знаходзяцца трое прадстаўнікоў апазіцыі – Аляксандр Казулін, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч. Нашымі акцыямі мы ня толькі патрабуем іх вызвалення, але і выказваем салідарнасць з сябрамі, суд над якімі працягваецца зараз. Заўтра колькасць палітвязняў можа стаць нашмат большай. Але ўлады павінны разумець, што рэпрэсіямі перамены ня спыніць. Акцыі салідарнасці будуць працягвацца да таго часу, пакуль ня будзе вызвалены апошні палітычны вязень,” – сказаў адзін з удзельнікаў пікету.

Акцыя на плошчы Казінца была спыненая пасля таго, як да яе ўдзельнікаў пад’ехала міліцэйская машына. Але, нягледзячы на тое, што пасля гэтага ў Курасоўшчыне павялічылася актыўнасць ахоўнікаў парадку, астатнія акцыі прайшлі без праблемаў. Некаторыя з мінакоў цікавіліся мэтай акцыі і выказвалі падтрымку.