За нацыянальны сьцяг на Новы Год была арыштаваная актывістка «Эўрапейскай Беларусі»

31 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску мусіў пачацца разгляд справы актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Марты Маісеенкі.

Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч, перадае «Радыё Свабода».

Больш за дзьве гадзіны ад 9-й раніцы Марта Майсеенка з сваімі паплечнікамі чакалі пачатку суду. У выніку высьветлілася, што сьведкі з боку міліцыі ў суд не зьявіліся. І таму разгляд справы перанесьлі на 12 студзеня. Толькі ў судзе стала вядома, што Марту затрымалі ў той момант, калі яна спрабавала павесіць бел-чырвона-белы сьцяг на навагоднюю ялінку на Кастрычніцкай плошчы.