Акцыя салідарнасці прайшла ў Маладзечна

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыям Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам прайшла ў Маладзечна.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” разам з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі выйшлі ў нядзелю ў цэнтр горада да кінатэатра “Радзіма”. Маладыя людзі трымалі партрэты палітзняволеных. Мінакі былі зацікаўлены акцыяй, шмат хто падыходзіў і распытваў пра лёс гэтых людзей.

Удзельнікі акцый салідарнасць заклікалі кожны дзень ў 18.00 выходзіць ладзіць акцыі салідарнасці на вуліцах сваіх гарадоў. Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку з 16-га красавіка з патрабаваннем вызвалення ці адкрытага суда. Аўтуховіч хворы на панкрыятыт, таму галадоўка нясе смяротную пагрозу яго жыццю.