У Віцебску будуць судзіць актывіста “Еўрапейскай Беларусі”

21 траўня а 14-й гадзіне, пройдзе суд над віцебскім актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Канстанцінам Івановым.

Дэмакратычны актывіст быў затрыманы 26 красавіка і абвінавачаны ў непадпарадкаванні загадам супрацоўніка міліцыі падчас вулічнай акцыі ў Віцебску, прысвечанай 23-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.