Аляксей Янукевіч: Адказнасць мяне не палохае

Новаабраны старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што праз два гады БНФ будзе зусім іншай партыяй.

“Я усведамляю адказнась, якая на мяне палягае, але яна мяне не палохае. Я адчуваю, што маю сілу і неабходныя здольнасі для рэалізацыі сваёй праграмы. Родныя мяне павіншавалі з абраннем, пажадалі поспехаў і паабяцалі неабходную падтрымку са свайго боку. У выніку рэалізацыі праграмы праз два гады я бачу БНФ перадусім рэальным суб’ектам палітычнага поля, які карыстаецца падтрымкай у грамадстве, чые ідэі абмяркоўваюцца на кухнях і ў “курылках”, якая мае значна больш сяброў і прыхільнікаў і якая значна больш адзіная, чым сёнешні БНФ. І, галоўнае, я бачу партыю, якая не стаіць у абарончай пазіыі, а набірае падтрымку ў грамадстве і вядзе наступленне на рэжым,” – сказаў Янукевіч у інтэрв’ю прэс-службе грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.