Віктар Івашкевіч: Пакуль не ведаю, чаго чакаць ад новага кіраўніцтва

Адзін з лідэраў Партыі БНФ Віктар Івашкевіч распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" пра тое, чаму ён зняў сваю кандыдатуру, і аб сваіх планах на будучыню.

“Я зняў сваю кандыдатуру, таму што галоўным пунктам маёй праграмы было вылучэнне Лявона Баршчэўскага на пасаду прэзідэнта. Калі партыя адклала, і, фактычна адвергла маю праграму, я зняў сваю кандыдатуру на карысць Баршчэўскага, таму што для мяне пасада старшыні ці намесніка старшыні не мала значэння і ніяк не адбівалася б на маіх функыянальныч абавязках. Пакуль я не ведаю, чаго чакаць ад новага кіраўнітва партыі, але за сябе скажу, што я буду займацца рэалізаыяй сваёй праграмы. Як кіраўнік мінскай гарадской суполкі Партыі БНФ я збіраюся праводзіць інфармаыйную кампанію ў беларускім грамадстве, правесьці ў лістападзе Кангрэс працоўных калектываў, займаца арганізацыяй масавых акцый пратэсту з патрабаваньнямі сацыяльнай абароны і свабодных выбараў як адзінага шляху пераадоленьня крызысу. Усё гэта я буду рабіць, але без кандыдата ад нашай партыі, калі ўвогуле невядома, пад якога кандыдата ўсё гэта робіцца, гэтыя высілкі ў значнай ступені будут выхалашчвацца,” — распавёў Віктар Івашкевіч.