Арыштаваны Артур Фінкевич

Лідэра ініцыятывы “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча схапілі шасьцёра невядомых мужчын, як толькі ён выйшаў з пад’езду свайго дома.

Артурава бабуля паведаміла, што Артура павалілі з ног і пацягнулі ў машыну. Сваякі хлопца непакояцца. На дадзены момант тэлефон Фінкевіча не адказвае. Яго месцазнаходжанне не вядомае.

Летась 19 сьнежня яго схапілі каля пад’езду на вуліцы Макаёнка. Тады хлопцу нацягнулі на галаву куртку. Яго зьбівалі невядомыя людзі. У Артура адабралі мабільны тэлефон, а самога выкінулі з машыны недалёка ад Валожына.

Міліцыя распачала крымінальную справу паводле тых падзеяў, але злачынцаў так і не знайшлі.

Паплечнікі Артура Фінькевіча не выключаюць, што яго маглі гвалтоўна павезьці ў ваенкамат, каб забраць у войска дзеля ізаляцыі ад палітычнага жыцьця.

па матэрыялах svaboda.org