Станіславу Шушкевічу – 75!

Сёння спаўняецца 75 год “белавежскаму зубру”, першаму дэмакратычнаму лідэру незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу.

Станіслаў Шушкевіч быў спікерам парламенту меньш за два з паловай гады, але за гэтя нядоўгі тэрмін шмат зрабіў для нашай краіны. Вынікамі яго дзейнасці стала падпісанне Белавежскіх пагадненняў, якія паклалі канец існаванню Савецкага Саюза і стварылі магчымасці для ўсталявання рэальнай незалежнасці для Беларусі. З тэрыторыі Беларусі была выведзеная ядзерная зброя, а маладая краіна стала рэальным суб’ектам міжнароднай палітыкі, аб чым сведчыць візіт у Мінск тагачаснага прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. У 2007-м годзе былы прэзідэнт Польшчы, лідэр “Салідарнасці” Лех Валенса вылучыў Станіслава Шушкевіча на Нобелеўскую прэмію.

Сёння Станіслаў Шушкевіч застаецца моцным прынцыповым палітыкам і сапраўдным маральным аўтарытэтам для беларускіх патрыётаў усіх узростаў.

Грамадзянская кампанія жадае Станіславу Шушкевічу доўгіх гадоў жыцця ў свабоднай еўрапейскай Беларусі.

Гістарычны момант — падпісанне Белавежскіх пагадненняў