З намі Бог, бо з намі праўда

Шаноўныя сябры, грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" віншуе вас з Калядамі.

Жадаем вам захаваць веру і цьвёрдасць. Жадаем не ісці на кампрамісы з сумленнем і не схіляцца перад выпрабаваннямі лёсу. Кожны народ мусіць прайсці свой шлях да свабоды, праўды і годнага жыцця. Гэты шлях не бывае простым, але гэта шлях праўды і Бога.

Будзем разам, і Беларусь стане вольнай!