Шыдлоўскаму — 31

27 снежня 31 год спаўняецца Аляксею Шыдлоўскаму.

Шыдлоўскі — адзін з самых яскаравых і смелых лідэраў беларускага дэмакратчныга руху. У 18 год Аляксей стаў адным з першых беларускіх палітвязняў і адбыў паўтара гады за кратамі. Ён працягнуў барацьбу. Аляксей быў аднім з лідэраў “Маладога Фронта” і аднім з заснавальнікаў руху “Зубр”. Супраць Шыдлоўскага быў выкарыстаны ўвесь арсенал рэпрэсіўных сродкаў — новыя крымінальныя справы, дзесяткі сутак адміністратыўнага арышту, штрафы, збіцці, паклёп. Але Аляксей на працягу многіх гадоў заставаўся у першых шэрагах барадзьбы за свабоду. У свае 30 Аляксей Шыдлоўскі — легенда беларускага маладзёжнага супраціву.

Нажаль, з прычыны чарговага крымінальнага пераследу па палітычна матываванай справе Шыдлоўскі вымушаны быў з’ехаць за мяжу, але яго сэрца застаецца з радзімай, і ён марыць аб тым дні, калі зможа вярнуцца.

Жадаем Аляксею цвёрдасці і хуткага вяртання ў свабодную дэмакратычную Беларусь.