У Маладзечна патрабавалі вызвалення палітвязняў (фота)

Шэраг акцыяў з патрабаваннем вызвалення палітвязняў прайшлі ў Дзень беларускай салідарнасці, 16 студзеня, ў Маладзечна.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” замацавалі расцяжку “Свабоду Аўтуховічу” на адным з мастоў горада. Акрамя таго, маладыя людзі распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў: ваўкавыскіх прадпрымальніках – Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенка, а таксама актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага ў людных месцах горада.