Мінчукам нагадалі пра палітвязняў

У гадавіну арышта вакавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" нагадалі мінчукам пра палітвязняў.

На рэкламных тумбах у цэнтры горада былі наклееныя плакаты з партрэтамі палітвязняў і інфармацыяй аб тым, што прайшоў ужо год з моманту арышта.