Маладзечна: Свабоду Інтэрнэту

У Дзень салідарнасці ў Беларусі патрабавалі свабоды не толькі ваўкавыскім прадпрымальнікам але і беларускаму інтэрнэту.

Расцяжку са словамі “Свабоду інтэрнэту” вывесілі актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” у цэнтры Маладзечна. Акрамя таго, у горадзе адбыўся распаўсюд інфармацыйных ўлётак і партрэтаў палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі.