Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” а таксама сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава прымушаюць звольніцца з працы

Адміністрацыя завода "Аўтагідраўзмацняльнік" прымушае актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", рабочага Анатоля Аскерка звольніцца па згодзе бакоў.

“У мяне няма ніякіх парушэнняў, і мне засталося ўсяго 2,5 гады да пенсіі. Таму я адмовіўся звальняцца. Знайсці працу чалавеку перадпенсійнага веку досыць складана, асабліва ў невялікім горадзе. Да таго ж за мяне стаіць уся брыгада”, — распавёў Praca-by.info Анатоль Аскерка.

Прапанова адміністрацыі звязаная з тым, што Анатоль Аскерка адседзеў 12 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня.