Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” у Берасці адзначылі “МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САМАЗВАНЦА”(фота))

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САМАЗВАНЦА прайшоў сення у Берасьці.

Самазванец з’явіўся на пляцу перад Цэнтральным рынкам, дзе раней ладзіўся збор подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты. На ім была карона чырвона-зялёных колераў, а ў руках сімвал ягонай самазванчай улады – клюшка-скіпетр.

Хвілін 20 самазванец яўляў сябе народу, аднак набеглі міліцыянты, зьбілі небараку з ног і ўцягнулі ў невядомым кірунку. Гэта адзіны выпадак ў паслявыбарчай сітуацыі, калі дзеяньні міліцыянтаў у адносінах да самазванца можна толькі вітаць!