Наші каля будынка ЕЗ у Бруселі. (фото)

Каля будынка ЕЗ у Бруселі актывісты "Еўрапейскай Беларусі" разгарнулі вялікі банер “STOP TERROR IN BELARUS” . Удзельнікі акцыі хочуць звярнуць увагу на тое, што адбываецца ў нашай краіне. Нагадаем, сёння міністры замежных спраў краін ЕЗ разгледзяць "беларускае пытанне", магчымае прыняццё рашэння па візавых санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і "сілавікоў". Цяпер там каля 20 чалавек, якія трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты.