Салідарныя з Беларуссю

16 лютага акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшлі у Вільні, Маскве і Гааге.

Акцыя салідарнасці у Вільні распачалася каля музэя ахвяр генацыду ў 16 гадзін. Удзельнікі запалілі знічкі і прайшлі шэсцем па вуліцы Тауро да беларускага пасольства, дзе адбыўся мітынг салідарнасці.

Арганізатарам акцыі у Маскве выступіла праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя”. Пікет адбыўся каля будынку беларускага пасольства ў Расеі. Удзельнікі патрабавалі вызваліць вязняў сумлення з-за кратаў.

Таксама у Гааге 16 лютага прайшла акцыя сальдарнасці з ахвярамі дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.Удзельнікі акцыі трымалі ў руках расцяжкі з партрэтамі зніклых беларусаў і сенняшніх палітзняволеных. Акцыя доўжылася адну гадзіну.