Беларусы салідарныя з палітвязнямі! (фота)

16 лютага "Дзень беларускай салідарнасці" адзначылі актывісты "Еўрапейскай Беларусі" з розных гарадоў Беларусі.

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” з Магілева ў цэнтры горада, уздоўж вуліцы Габраўская, недалека ад гандлевага цэнтра “Гіппо” намалявалі графіці з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. Тое пабачылі шмат Магілёўчан,якія спяшаліся на працу.

Актывісты з Гомеля развешвалі у гэты дзень па гораду ў знак салідарнасці сінія і бел-чырвона-белыя стужкі.

У Берасці тым часам быў вывешаны банэр з надпісам “Новыя выбары без Лукашэнкі”.

Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” з Дзяржынска правялі акцыю салідарнасць у цэнтры горада насупраць гарвыканкама. Яны запалілі знічкі і паставілі іх побач з партрэтамі палітзняволеных.