Лідара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава дапыталі ў прысутнасьці адваката

16 лютага адбыўся допыт Андрэя Саньнікава, экс-кандыдата ў прэзыдэнты, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізацыі масавых непарадкаў 19 сьнежня і трымаюць у турме КДБ.

На допыце прысутнічаў адвакат Павал Сапелка. Пра цяперашняе спатканьне з падабаронным Павал Сапелка нічога не кажа, як і пра папярэднія, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва. Пра стан здароўя свайго падабароннага адвакат кажа: «У справах здароўя я не адмысловец і ўвогуле нічога казаць не магу».