Пасля арышту ва ўдзельніцы Плошчы добраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную

Праз адміністрацыйны арышт Таццяна Грачанікава не трапіла своечасова на аперацыю. Жанчына мусіла быць прааперавана 20 снежня 2010. Але за дзень да гэтага трапіла за краты за удзел у Плошчы. На 15 сутак.

Яшчэ ўвосень у Таццяны знайшлі пухліну. Добраякасную. Дактары прызначылі аперацыю.

Жанчына звярталася да суддзі з просьбай замяніць арышт на штраф. Але яе праігнаравалі. У выніку, калі вызвалілася, ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы. Яны паказалі, што добраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную.

Таццяне дыягнаставалі спачатку рак ІІ ступені, а цяпер ужо і ІІІ.

Муж Таццяны, Юрась Шпак-Рыжкаў паведаміў, што дактары адмаўляюцца выдаваць нейкія даведкі.

Нават не называюць лекі, якія патрэбныя Таццяне. Маўляў, яны самі забяспечваюць жанчыну неабходнымі медыкаментамі.

Юрась паведаміў, што ўжо адкрыты дабрачынны рахунак у банку, на якім можна пералічыць сродкі для дапамогі жонцы. Жанчына дрэнна сябе адчувае. Але спадзяецца, што атрымаецца вылечыцца.

Юрась Шпак-Рыжкаў і Таццяна Грачанікава былі ўдзельнікамі падзей 19 снежня ў Мінску. Іх затырмалі. Абодвух асудзілі на адміністрайны арышт. Перад гэтым за ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці назіральніка Юрася звольнілі з працы — ён не можа ўладкавацца на новае месца ўжо тры месяцы.

Філіял 511, аддзяленне 273, ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск. Рахунак № 000 001, 9004-Р \ Дабрачынных рахунак. BYR. Грачанікава Таццяна Анатольеўна.

Нумары тэлефонаў для дадатковай інфармацыі: 8017-2146403 (Юрась), 8033-3141401 (Таццяна).

Электронная пошта [email protected].