Акцыя памяці ў Мінску(ФОТА)

7 траўня актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" разам з моладзю з руху "Незалежная Беларусь" правялі яшчэ адну акцыю ў памяць Юрыя Захаранкі.

Былы міністр унутраных справаў Беларусі Юрый Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены 7 траўня 1999 года па дарозе дадому.
Ён знік першым з беларускіх апазіцыянераў.

Удзельнікі акцыі выйшлі з партрэтамі Юрыя Захаранкі на праспект Незалежнасці. Акцыя праводзілася ў некалькіх месцах праспекту побач з метро.