Мы помнім!

У Магілеве актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі акцыі салідарнасці прысвечаныя 12 гадавіне знікнення генерала Юрыя Захаранкі.

Нагадаем, што Юры Захаранка быў гвалтоўна скрадзены 7 траўня 1999 г.

Актывісты расклеілі ў горадзе плакаты Захаранкі “Мы помнім”, а таксама зрабілі некалькі графіці.