Пікет беларусаў у Брусэлі (ФОТА)

Учора у Брусэлі адбыўся пікет беларусаў каля будынку Рады Еўропы.

У пікеце прымала ўдзел сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава, якая адмыслова прыехала у Брусэль з Лондана. Пікет прайшоў па ініцыятыве грамадзкай арганізацыі “Free Belarus Now”, адной з заснавальнікаў якой з’яўляецца Ірына Багданава.

У акцыі таксама прынялі ўдзел беларускія палітычныя эмігранты у Бельгіі.