Беларусы працягваюць забіраць грошы з банкаў

Тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб у рублях на 1 чэрвеня склалі Br6, 62 трлн. Яны скараціліся на 4,7% за май, пасля зніжэння за красавік на 1,6%. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы Нацбанка.

Аднак найбольшае падзенне зазналі ўклады ў валюце. Тэрміновыя ўклады ў валюце на 1 чэрвеня скараціліся да $3,55 млрд, што на 11,2% менш у параўнанні з 1 мая.

Гэта азначае, што ў маі давер да банкаўскай сістэмы знізіўся, і многія людзі меркавалі, што банкам пагражае дэфолт.