Затрыманні ў Брэсце

Колькасць затрыманых вырасла да 11.

Сярод затрыманых Дзяніс Турчаняк, Яўген Скрабец, Зьміцер Шурхай і журналісты незалежнай «Брестскай газеты» Станіслаў Коршунаў і Дзмітрый Босак.

19:33

Карэспандэнта «Брэсцкай газеты» вязуць у аўтазаку у Паўночны гарадок — УУС Ленінскага раёна. Ён перадаў, што пры спробе выезду аўтазака з двара дарогу транспартнаму сродку перагарадзілі бацькі аднаго з затрыманых. Маці затрыманага ў грубай форме з ужываннем сілы прыбралі з дарогі.