Ты паўстань! Мой браток, беларус!

Актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі праведзены акцыі, прысвечаныя палове гадавіны падзей 19 снежня.

У розных раёнах горада актывісты расклейвалі дзесяткі плакатаў з дасланым з турмы зваротам А. Саннікава да народу. Таксама былі расклеяны ўлёткі з чатырохрадкоўямі беларускіх культурных дзеячаў. Усё гэта рабілася дзеля таго, каб нагадаць беларусам аб іх самавызначэнні, узрушыць і заклікаць «ўстаць з кален»…

Улёткі і плакаты разклейвалі на грамадскіх прыпынках і інфармацыйных тумбах.