У Беларусі абмяжуюць заробкі, павысяць кошты на праезд і паслугі ЖКГ

Улады гатовыя пайсці на гэта дзеля крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

У Беларусі ў 2011 годзе будзе працягвацца правядзенне жорсткай бюджэтнай палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў спісе рэформ, якія ўрад і Нацбанк паабяцалі правесці для атрымання крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд. долараў.

У дакуменце, тэкст якога мае БелаПАН, урад паведамляе аб прынятым рашэнні значна абмежаваць выдаткі.