«Еўрапейская Беларусь» зладзіла акцыю ля калёніі № 3 пад Віцебскам
Актывісты вывесілі плакат «Трымайцеся, мы з вамі!», адрасаваны Аляксандру Атрошчанкаву, які адбывае пакараньне ў гэтай калёніі, ды іншым палітвязьням.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, плякат быў замацаваны ў 20 мэтрах ад агароджы калёніі, якая месьціцца ў пасёлку «Віцьба». Групу моладзі і плякат амаль адразу заўважыў вартавы на вышцы. Ён пачаў кудысь тэлефанаваць, і за гэты час актывісты пасьпелі ад’ехаць.
Мажліва, мяркуюць актывісты, зьвесткі пра іхную падтрымку дойдуць да Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.
Спадар Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2011 году.