Зварот у абарону Саньнікава плянуюць перадаць адміністрацыі ізалятара, дзе ён знаходзіцца

Магілёўскія палітыкі і грамадзкія дзеячы маюць перадаць адміністрацыі ізалятара № 4 заяву з патрабаваньнем паведаміць пра стан кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

У лісьце гаворыцца: ёсьць неспакой, што жыцьцё Саньнікава пад пагрозай, што супраць яго ўжываюцца катаваньні.

Падпісанты патрабуюць прадставіць доказы таго, што Саньнікаў знаходзіцца ў бясьпецы і што зь ім абыходзяцца належным чынам.

Пад зваротам падпісалася 18 чалавек.

Другі тыдзень Андрэя Саньнікава вязуць па этапе з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскай турмы.