Акцыя ў падтрымку Андрэя Саньнікава ля калёніі «Віцьба-3» (ФОТА)

Акцыя у падтрымку Андрэя Саннікава адбылася у Віцебску, дзе ў папраўчай калоніі №3 знаходзіцца былы кандыдат у прэзідэнты.

На дрэвах і прыпынках грамадскага транспарту з’явіліся партрэты лідара “Еўрапейскай Беларусі” з надпісам “Саннікаў — мой прэзідэнт”. Партрэты было добра відаць як мінакам, так і пасажырам грамадскага транспарту і кіроўцам аўтамабіляў.