Парыж: Свабоду Бяляцкаму! (ФОТА)

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" прынялі ўдзел у акцыі ў Парыжу, арганізаванай Міжнароднай Федэрацыяй па правах чалавека (FIDH).

Сябры FIDH, якія прыехалі з усіх куткоў свету, сабраліся ў гэтую пятніцу, 25 лістапада, ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд (да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму), вынесены напярэдадні Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзідэнту FIDH і прэзідэнту праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яны зноў заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і да зняцця з яго ўсіх абвінавачванняў.